Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэраг моладзевых ініцыятываў не прызнае Кангрэсу дэмсілаў


Радыё Свабода Шэраг моладзевых ініцыятываў заявіў пра непрызнаньне заплянаванага на 26-27 траўня ў Менску Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Адмысловая заява распаўсюджана праз інтэрнэт.

Заяву падпісалі прадстаўнікі Беларускага моладзевага руху Амэрыкі, інтэрнэт-супольнасьці "Трэці шлях" і шэрагу незарэгістраваных арганізацыяў.

Аўтары выступаюсь "за рэальнае аб''яднаньне высілкаў апазыцыйных сілаў не для "кансалідацыі" інтарэсаў і амбіцыяў лідэраў, а для перамогі над рэжымам, пры якім Беларусь асуджаная заставацца палітычна і эканамічна неразьвітай".

"Мы прапануем прыхільнікам дзейнага супраціву дыктатуры далучацца да нас, а не дапамагаць імітаваць барацьбу ў "лялечным каралеўстве" апазыцыі", – гаворыцца ў заяве.

"Мы зьяўляемся сталымі саюзьнікамі простых актывістаў – "хрыбта апазыцыі", але не імітацыйных партыйных структур і іх нязьменных лідэраў, – гаворыцца ў заяве. – Мы пацьвярджаем свой няўдзел у дзейнасці кааліцыі аб''яднаных дэмакратычных сілаў і не прызнаем вынікаў яе кангрэсу, лічачы, што апазіцыйная кааліцыя па сутнасці імітуе стратэгію і тактыку барацьбы з рэжымам, што і тлумачыць устойліва каньюнктурны характар яе рашэньняў".

“Нашая стратэгія прадугледжвае дыялёг не з уладай, але зь людзьмі”.
Аўтары заявы адмаўляюць дыялёг з уладай, прапанаваны на канфэрэнцыі ў Вільні:

"Мы лічым, што лідэры апазіцыі, апынуўшыся за адным сталом зь людзьмі, якія не без падставаў падазраюцца ў фізычнай ліквідацыі сваіх апанэнтаў, здрадзяць тым тысячам прыхільнікаў, што пацярпелі ад дзеяньняў уладаў у гэтыя гады, а таксама памяці заўчасна сышоўшых ад нас палітыкаў, журналістаў, бізнэсмэнаў.

Нашая стратэгія прадугледжвае дыялёг не з уладай, але зь людзьмі, выпрацоўку агульнага бачаньня будучыні нашай краіны, заснаванай перадусім на беларускіх інтарэсах. Аб''яднаўшы нашыя сілы, мы дамо дарогу маладым людзям, не ангажаваным у партыйны асяродак, да рэальнага ўдзелу ў лёсе нашай краіны і народу", – гаворыцца ў заяве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG