Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ўначы чарговым разам падаражэлі бэнзін і дызпаліва


Ігар Карней, Менск Ад сёньня чарговым разам падвышаныя кошты на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца на аўтазалівачных станцыях.

На распараджэньне канцэрну “Белнафтахім”, на 5% павялічаныя цэны на ўсе гатункі бэнзіну і дызэльнага паліва.

Прыкладам, бэнзін маркі А-95 падаражэў на 100 рублёў за літар і цяпер рэалізуецца ў эквіваленце больш за даляр – 2200 рублёў.

А-92 ад 1840 рублёў падаражэў да 1930 рублёў за літар.

80-ы бэнзін цяпер рэалізуюцца за 1530 рублёў замест нядаўніх 1470 за літар, а салярка ўзьляцела да 1540 рублёў за той жа аб’ём.

Сёлета падвышэньне коштаў на нафтапрадукты ўжо было ў студзені. А пры канцы 2006-га цэны карэктаваліся ў бок павелічэньня тройчы цягам двух месяцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG