Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адміністрацыі прэзыдэнта не задаволеныя ўрадам


Радыё Свабода Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Леанід Анфімаў заявіў, што ўрад не прыняў неабходных мераў для мінімізацыі наступстваў для эканомікі росту цэнаў на энэрганосьбіты.

“Гэта быў рух, але нейкі хаатычны, няўпэўнены. Ён меў, хутчэй, характар латаньня дзірак наўздагон фактам, якія ўжо адбыліся, чым выразна вывераныя дзеяньні для папярэджаньня нэгатыўных момантаў”, – заявіў Л.Анфімаў на нарадзе ў прэзыдэнта, дзе разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны ў першым квартале.

Ён заявіў, што “сёньня мае месца недаацэнка, а, магчыма, нават няправільная ацэнка становішча ў эканоміцы. Яна кладзецца ў аснову прыманых урадам рашэньняў для выпраўленьня сытуацыі ў рэальным сэктары эканомікі,” – сказаў Л.Анфімаў.
XS
SM
MD
LG