Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полацак і Ворша падтрымалі сустаршынёўства ў Палітрадзе аб''яднаных дэмакратаў


Радыё Свабода Паводле агульных вынікаў галасаваньня, 60 дэлегатаў ад Віцебшчыны выказаліся за абраньне сустаршыняў Палітрады, супраць прагаласавалі 45 чалавек. За тое, каб каб старшыня Палітрады абіраўся самой Палітрадай, прагаласавалі 56 дэлегатаў, а за тое, каб ён быў абраны на Кангрэсе, выказаліся 50 удзельнікаў.

З прычыны таго, што арганізатары не знайшлі вялікага памяшканьня, канфэрэнцыя праходзіла адначасова ў трох гарадох: Віцебску, Воршы і Полацку. Па ўсіх гэтых рэгіёнах сабраліся 106 дэлегатаў са 135.

Паводле вынікаў галасаваньня, пазыцыі ўдзельнікаў канфэрэнцыі ў рэгіёнах і абласным цэнтры былі розныя. Тыя, хто сабраўся ў Полацку ды Воршы, амаль адзінагалосна падтрымалі сустаршынёўства ў Палітрадзе дэмакратычных сілаў і тое, каб старшыня Палітрады абіраўся не на Кангрэсе, а самой Палітрадай. Адзін бюлетэнь, пададзены да падліку ў Полацку, быў прызнаны несапраўдным – нехта з каныдатаў выказаўся "за" адразу па ўсіх пунктах.

На канфэрэнцыю ў Полацк прыехалі 18 дэлегатаў, у Воршу – 15 дэлегатаў. Пэўная частка прадстаўнікоў на Кангрэс ад гэтых рэгіёнаў усё ж прыехала ў абласны цэнтр, дзе сабралася асноўная група прыхільнікаў Аляксандра Мілінкевіча. Сярод іх – жыхарка Полацку, вядомая паэтка Лера Сом.

Віцебск, 13.05.2007, Рэгіянальная канфэрэнцыя дэмсілаў. Лера Сом"Я прыехала ў Віцебск, бо тут сабралася частка людзей, якія найбольш блізкія мне па перакананьнях і поглядах. У Полацку сабраліся ў асноўным сябры камуністычнай партыі, зь якімі ў нас заўсёды ёсьць праблемы ў супрацоўніцтве. Галасавала я па-рознаму, але ў мяне абсалютна дакладная пазыцыя адносна таго, што павінен быць адзіны лідэр. Я ня бачу такога варыянту, каб кааліцыйнае кіраўніцтва ў нашых умовах было дзейснае".

У Віцебску, дзе сабралася найбольшая колькасьць дэлегатаў ад вобласьці, меркаваньні ўдзельнікаў канфэрэнцыі істотна адрозьніваліся.

Вось такім чынам сваю асабістую пазыцыю агучыў старшыня віцебскай філіі Сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Анатоль Гнеўка.

Віцебск, 13.05.2007, Рэгіянальная канфэрэнцыя дэмсілаў. Анатоль ГнеўкаГнеўка: "Мая пазыцыя адназначная, як і пазыцыя ўсёй нашай партыі. У першую чаргу мусіць быць адзіная кааліцыя і адзінства ўнутры самой кааліцыі. Тады ў кааліцыі будзе і адзіны лідар. А цяпер, на гэтым этапе, каб кангрэс плённа працаваў, мусяць быць сустаршыні, абраныя на Палітрадзе. Тое, што Мілінкевіч развальвае кааліцыю дэмакратычных сіл – гэта адназначна! Усё, што яшчэ дадаць!"

Прысутны на канфэрэнцыі у Віцебску старшыня Партыі АГП Анатоль Лябедзька адзначыў, што абмеркаваньне пытаньняў парадку дня і галасаваньне праходзіла тут у дужа нэрвовай абстаноўцы.

Віцебск, 13.05.2007, Рэгіянальная канфэрэнцыя дэмсілаў. Анатоль Лябедзька"Трэба сказаць, што такой напружанай атмасфэры я ня бачыў нідзе: ні ў Гародні, ніў Бярэсьці, ні ў Менску, ні ў менскай вобласьці. Гэта азначае, што ёсьць праблема ўзаемаадносін паміж кіраўнікамі віцебскай кааліцыі дэмсілаў. Тут калі адзін зь іх выступае, то другога проста калоціць! І вось гэтую праблему трэба вырашаць!"

Напрыканцы сустрэчы спадар Лябедзька прапанаваў усім кіраўнікам партыйных структур адмыслова прыехаць у Віцебск, каб абмеркаваць сытуацыю ў гэтым рэгіёне ды нейкім чынам паспрыяць таму, каб прадстаўнікі мясцовых дэмсілаў працавалі ў большай згодзе.

Віцебск, 13.05.2007, Рэгіянальная канфэрэнцыя дэмсілаў. Працуе прэзыдыюм канфэрэнцыі Працуе прэзыдыюм канфэрэнцыі

Віцебск, 13.05.2007, Рэгіянальная канфэрэнцыя дэмсілаў. Удзельнікі канферэнцыі Удзельнікі канфэрэнцыі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG