Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэгіянальная канфэрэнцыя дэмакратычных сіл Магілёўшчыны не адбылася


Радыё Свабода На канфэрэнцыі меліся прысутнічаць тры чвэрці дэлегатаў Кангрэсу ад 74 зарэгістраваных. Прысутнічала 32 дэлегаты. Замест рэгіянальнай канфэрэнцыі дэлегаты Кангрэсу дэмакратычных сіл Беларусі ад Магілёўшчыны правялі сход.

Канфэрэнцыю байкатавалі дэлегаты ад партыі БНФ, незарэгістраванай Партыі свабоды і прагрэсу, а таксама большая частка дэлегатаў ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”.

Адзін з арганізатараў сходу, кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Ўладзімер Шанцаў паведаміў “Свабодзе”:
У.Шанцаў: “Мы, дэмакраты, адрозьніваемся тым, што ў нас няма вэртыкалі. Ісьціна нараджаецца ў спрэчках, таму як будуць складвацца справы далей – пажывём, пабачым”.
“На канфэрэнцыі выказалі адносіны да фармаваньня кіроўных органаў аб’яднанай дэмакратычнай апазыцыі. Адбылася шчырая гаворка па прычынах байкоту, па тых людзях, якія па розных прычынах ня сталі дэлегатамі кангрэсу. Мы, дэмакраты, адрозьніваемся тым, што ў нас няма вэртыкалі. Ісьціна нараджаецца ў спрэчках, таму як будуць складвацца справы далей – пажывём, пабачым”.

Дэлегаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, партыі БНФ і Партыі свабоды і прагрэсу тлумачаць байкот рэгіянальнай канфэрэнцыі тым, што цэнтральныя органы аб’яднаных дэмакратычных сілаў ня здолелі выпрацаваць дакладнай і зразумелай мэты Кангрэсу. На іхную думку, мэханізм вылучэньня дэлегатаў на Кангрэс несправядлівы, незразумелы й непразрысты.
XS
SM
MD
LG