Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Севярынец зьвярнулася ў суд


Радыё Свабода, Віцебск Маці палітыка Паўла Севярынца Тацяна Севярынец зьвярнулася ў суд Першамайскага раёну Віцебску – яна патрабуе аднавіць яе на працы ў віцебскай сярэдняй школе №40.

Настаўніцу з 35-гадовым стажам звольнілі нібыта за прагулы: начальнік аддзела адукацыі Першамайскага раёну Ўладзімер Шлома, падпісаўшы заяву спадарыні Севярынец на адпачынак за свой кошт, праз колькі дзён адмяніў уласнае рашэньне. Такім чынам, вярнуўшыся з адпачынку, Тацяна Севярынец даведалася, што прапусьціла 6 працоўных дзён без усялякае прычыны.

Абараняць інтарэсы настаўніцы ў судзе будзе вядомы віцебскі адвакат Міхаіл Замалін. На судовае паседжаньне зьбіраюцца прыйсьці таксама й бацькі вучняў сярэдняй школы №40, дзе Тацяна Севярынец выкладала расейскую мову ды літаратуру.

Бараніць настаўніцу вырашылі і самі дзеці: вучні пятае клясы, дзе яна была клясным кіраўніком, напісалі лісты ў раённы аддзел адукацыі, а таксама міністру адукацыі Аляксандру Радзькову. Адказу на сваю просьбу пакінуць у школе любімую настаўніцу вучні пакуль не дачакаліся.
XS
SM
MD
LG