Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча: шэраг артыкулаў “Закону аб люстрацыі” супярэчыць Канстытуцыі


Радыё Свабода Канстытуцыйны суд Польшчы прызнаў шэраг артыкулаў “Закону аб люстрацыі” неадпаведнымі Канстытуцыі.

Закон аб люстрацыі быў прыняты парлямэнтам Польшчы ў ліпені летась. Паводле гэтага закону, сотні тысячаў палякаў – палітыкі, судзьдзі, журналісты, выкладчыкі ўнівэрсытэтаў і дырэктары школаў – павінны былі запоўніць анкеты і пазначыць, ці супрацоўнічалі яны са спэцслужбамі ў часе камуністычнага рэжыму ў Польшчы.

Цяпер суд прызнаў, што гэтае патрабаваньне ў дачыненьні да журналістаў і дырэктараў прыватных школаў супярэчыць асноўнаму закону, як і публікацыя сьпісаў асобаў, у мінулым зьвязаных са спэцслужбамі.
XS
SM
MD
LG