Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць “Начной Свабоды” – прафэсар гарадзенскага мэдунівэрсытэту А.Астроўскі


Радыё Свабода .

Госьць"Начной Свабоды" – выкладчык гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту прафэсар Алесь Астроўскі. Нядаўна ў судзе разглядаўся яго пазоў супраць дысцыплінарнага спагнаньня, якое Астроўскі атрымаў ад кіраўніцтва ўнівэрсытэту за ўдзел у сэмінары праграмы “Тасіс”. У апытаньні людзі разважаюць, хто такі дысыдэнт.

Прэм''ер Вялікай Брытаніі Тоні Блэр пагадзіўся сыграць адну зь вядучых роляў у п''есе "Горан" Артура Мілера. У досьледах – беларускія палітыкі і тэатар, беларускія тэатральныя дзеячы і палітыка. Мінакі на вуліцах Менска называюць палітыкаў, якія, на іх думку, маюць самыя лепшыя акторскія якасьці.

У Чырвоным Касьцёле ў межах ініцыятывы "Шлях да Беларусі" – імпрэза зь беларускай хрысьціянскай музыкай і паэзіяй.

АБЛОГа беларускага Інтэрнэту, у "Гукапісе" Аляксандра Памідорава – Зьміцер Вайцюшкевіч, у анталёгіі "Начной чытанкі" – "Запісы" Ўладзіміра Сьцяпана.

Пасьля 23-й – перадача "Госьць на Свабодзе": Дар''я Ліс зь вёскі Залесьсе Смаргонскага раёну. Дар''я – інвалід 1-й групы. Учора яна адказвала на пытаньні слухачоў “Свабоды”, сёньня – запіс самых цікавых пытаньняў і адказаў. У "Экспэртызе Свабоды" – дачыненьні Беларусі і Эўрапейскага зьвязу. Ці будзе зьбліжэньне пазыцыяў бакоў? Удзельнікі – былы намесьнік міністра замежных справаў Андрэй Саньнікаў і палітоляг Андрэй Фёдараў. І падарожжа Віталя Сямашкі ў вёску Быкаўшчына Полацкага раёну.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў Інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG