Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Фіяска праекту нафтаправоду Адэса-Гданьск можа быць выгаднае Беларусі


Радыё Свабода, Прага У Кракаве распачаўся энэргетычны саміт, на якім абмяркоўваецца будаўніцтва нафтавага праводу Адэса—Гданьск. У ім бяруць удзел прадстаўнікі Азэрбайджану, Грузіі, Украіны і Польшчы. Аднак адсутнасьць на саміце прэзыдэнта Казахстану Назарбаева можа паставіць пад сумнеў пэрспэктыву нафтаправоду.

Мяркуецца, што нафтаправод уключыць у сябе ўжо пабудаваныя лініі Адэса-Броды і Плоцк-Гданьск. Завяршыць праект плянуецца да 2011 году, і галоўная ягоная асаблівасьць у тым, што ён будзе пабудаваны ў абыход Расеі. Гэтая акалічнасьць дазволіла некаторым маскоўскім палітыкам назваць цяперашні кракаўскі саміт “антырасейскім”.

Прыкметна, што з самітам супаў візыт расейскага прэзыдэнта Пуціна ў Казахстан і Туркмэністан. На думку аналітыка ў пытаньнях СНД кампаніі Global Insight (Лёндан) Натальлі Лешчанка, адмова казахскага прэзыдэнта Назарбаева ад удзелу ў Кракаўскім энэргетычным саміце можа адназначна успрымацца як своеасаблівая перамога Крамля

Натальля Лешчанка: “Расея вельмі ня хоча, каб гэты праект рэалізаваўся, бо нафта з Цэнтральнай Азіі, з Казахстану і з Туркменістану пойдзе па трубах праз Азэрбайджан, Грузію і Украіну ў Польшчу, абмінаючы Расею. Там яшчэ ёсьць аспэкт, зьвязаны і з газаправодам, -- ЗША прапануюць праект "Набуко", які, абмінаючы Расею, правядзе газ з Цэнтральнай Азіі ў Эўропу і на іншыя рынкі. Таму тое, што Нурсултан Назарбаеў не паехаў на саміт у Кракаў - фактычна, анулявала саму ідэю нафтаправоду Адэса-Гданьск, і гэта ўжо ёсьць стратэгічная перамога Пуціна. А для Беларусі, дарэчы, ёсьць станоўчы момант, бо застаецца больш шанцаў таксама ўдзельнічаць у транзыце нафты з Цэнтральнай Азіі, бо той нафтаправод ніякім чынам не ўключаў Беларусь”.
XS
SM
MD
LG