Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Праваабаронцы К.Садоўскай адмовілі ў датэрміновым вызваленьні<B/>


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта Кацярына Садоўская паведаміла ў лісьце дахаты з Гомельскай жаночай калёніі. Паводле праваабаронцы, камісія ў калёніі двойчы вывучала яе характарыстыку й пастанавіла, што “зьняволеная ня стала на шлях выпраўленьня”.

“У жонкі няма дысцыплінарных спагнаньняў. Але сябрам турэмнай камісіі не спадабаліся адказы на некаторыя пытаньні, якія яны задавалі Кацярыне. Прыкладам, яе спыталі, хто ў Беларусі самы разумны? А яна нікога не назвала, хаця яе ўгаворвалі толькі вымавіць імя гэтага чалавека”, — паведаміў муж праваабаронцы Віктар Садоўскі.

Дзяжурны Гомельскай жаночай калёніі ніяк не пракамэнтаваў зьвестак пра Кацярыну Садоўскую й адмовіўся паведаміць нумар тэлефона начальніцы калёніі Сьвятланы Похадавай.

Нагадаем, праваабаронца Кацярына Садоўская асуджаная на 2 гады пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньня ў паклёпе на ўладу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG