Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка: Для нас непрыдатныя лібэральныя замашкі, як у Расеі


Радыё Свабода На нарадзе па выніках сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны за першы квартал 2007 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што энэргазьбераганьне ёсьць адной з першачарговых задачаў у Беларусі з улікам цяперашняй сытуацыі.

Аляксандар Лукашэнка канстатаваў, што 2007 год пачаўся ва ўмовах рэзкага падвышэньня цэнаў на энэргарэсурсы, што стала сур’ёзным іспытам для ўсёй народнай гаспадаркі краіны. І паводле кіраўніка Беларусі, прайшло дастаткова часу, каб урад пазбавіўся ад шоку і разгубленасьці.

Аляксандар Лукашэнка патрабаваў ад кіраўніка ўраду Сяргея Сідорскага выкласьці плян дзеяньня ўраду ў справе мінімізацыі наступстваў падвышэньня цэнаў на энэрганосьбіты.

Прэзыдэнт Беларусі прызнаўся: “Мяне цікавіць, як беларускія вытворцы будуць канкураваць на айчынным рынку з наплывам расейскіх тавараў ў сувязі з падпісаньнем пагадненьня з урадам Расеі пра мерах у разьвіцьці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва”. Гэтае пытаньне цяпер хвалюе кіраўнікоў беларускіх прадпрыемстваў, заўважыў Лукашэнка і дадаў: “Я папярэджваю ўрад, што гэтыя лібэральныя замашкі, як у Расеі, нам непрыдатныя”.

Падрабязнасьці і камэнтары экспэртаў – пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры.
XS
SM
MD
LG