Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Івана Шылы праводзяць ператрус


Любоў Лунёва, Менск Іван Шыла з Салігорску і Яраслаў Грышчэня з Баранавічаў з’яўляюцца падазраванымі ў крымінальнай справе, якую распачаў КДБ супраць “Маладога фронту” за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. На кватэру да непаўналетняга Івана Шылы а 14-й гадзіне апэратыўнікі прыйшлі рабіць ператрус. Сьледчыя цікавіліся дзейнасьцю яшчэ двух рэгіянальных моладзевых актывістаў: Насты Азаркі зь Нясьвіжу і Паўла Красоўскага з Жодзіна

Івана Шылу дапытаў сёньня сьледчы Салігорскай раённай пракуратуры Вітольд Аляксееў і ўручыў яму пастанову аб тым, што 16-гадовы Іван мае статус падазраванага ў крымінальнай справе за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Іван пасьля допыту распавёў “Свабодзе”, што сьледчы дэманстраваў яму ў якасьці доказаў раздрукоўкі з інтэрнэт-сайтаў

Падрабязнасьці далей на нашым сайце
XS
SM
MD
LG