Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чэрвені могуць пачацца перамовы Эўракамісіі з Беларусьсю


Радыё Свабода Перамовы Эўракамісіі з беларускімі ўладамі могуць адбыцца ў чэрвені пры ўмове "спрыяльнай палітычнай атмасфэры ў Беларусі", паведамілі ў МЗС Нямеччыны

Эўракамісія заявіла пра гатоўнасьць пачаць дыялёг з беларускімі ўладамі, у прыватнасьці па пытаньнях энэргетыкі. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі МЗС ФРН падчас сустрэчы 10 мая ў Бэрліне з беларускімі журналістамі ў межах адукацыйнай паездкі "Па сьлядах Ёханэса Рау", паведамляе БелаПАН

Было зазначана, што першы этап такіх перамоў быў заплянаваны на сакавік 2007 года, але ў сувязі з масавымі арыштамі напярэдадні Дня волі сустрэча была перанесена. Як меркавалася, дыялёг павінен пачацца ў чэрвені "пры ўмове захаваньня спрыяльнай палітычнай атмасфэры ў Беларусі", заявілі прадстаўнікі нямецкага зьнешнепалітычнага ведамства. Яны таксама падкрэсьлілі, што Аляксандр Лукашэнка ў сваім штогадовым звароце да парлямэнту і народа выдзеліў тры асноўныя мэты зьнешняй палітыкі: незалежнасьць краіны, працяг развіцьця адносін з Расіяй, а таксама новы, на думку германскіх дыпляматаў, кірунак - пашырэньне супрацоўніцтва з Эўразьвязам.

Падчас сустрэчы адным з вынікаў перамоў паміж ЭЗ і Беларусьсю была названа згода беларускага ўрада на адкрыцьцё ў Мінску прадстаўніцтва Эўракамісіі.

Паводле інфармацыі МЗС, 14 траўня, пасьля двухгадовага перапынку, павінна адбыцца пасяджэньне двухбаковай рабочай групы Беларусі і Германіі ў справах эканоміцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG