Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Паленьне кніг прыдумаў ня Гітлер, і ня Сталін. Першы быў апостал Павел"


Радыё Свабода Агляд званкоў на Свабоду за пятніцу, 11 траўня. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньня пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць СМС- паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 391-22-24.

Ларыса, Менск: “Радыё Свабода слухаю кожны дзень. Цягам цэлага году пасьля выбараў людзей затрымліваюць пасьля кожнага сьвята. Асабліва гэта тычыцца моладзі. У іх іншы погляд на наша жыцьцё. Яны ня хочуць жыць так, як цяпер жывуць іх бацькі і дзяды. Прыслухайцеся да іх. Можа, хто што і зьменіць у сваіх поглядах і дзеяньнях. Гэта хочацца параіць нашаму ўраду. Усе слухаюць, у чым іх абвінавачваюць. Адзін прысуд – брыдка лаяўся і не падпарадкаваўся міліцыянтам. Гэта ўжо становіцца сьмешна. Але яны гэты прысуд праглытваюць, і ніхто не выступае ў іх абарону. Ніколі не паверу, што брыдка лаецца Наста Палажанка, ды іншыя. Надакучыла гэта слухаць. А міліцыянтам хочацца параіць прайсьціся раніцай па дварах у старых раёнах Менску ды весьці барацьбу з алькаголікамі. Вось там яны пачуюць сапраўдную лаянку”.

Васіль Цюхай, Беразіно: “Добры дзень. Па тэлевізіі неяк паказвалі расейскі патрыятычны фільм пра Чачэнскую вайну, і ў ім быў такі эпізод: расейскі жаўнер забіў мурына, які змагаўся на баку чачэнскіх паўстанцаў, а потым кажа яму: “Ну а ты што тут робіш? Няўжо табе ў Афрыцы мала месца?!” Тое самае пытаньне я мог бы задаць і расейцам: Няўжо вам у Расеі мала месца?! Вам і вашым помнікам. І Чачэнія гэта Вам не Расея таксама, як і Беларусь.

І маё меркаваньне на актуальную тэму ўчорашняга Дня кнігі. Паленьне кніг прыдумаў ня Гітлер, і ня Сталін. Першы быў апостал Павел. “Многія з тых, хто паверыў, прыходзілі, спавядаючы і адкрываючы справы свае. А тыя, хто займаўся чараўніцтвам, даволі многія, сабраўшы кнігі свае, спалілі перад усімі і склалі кошты іх. І апынулася іх 50 тысячаў драхм. З такой сілай узрастала і перамагала Слова Гасподне” (Дзеяньне апосталаў, 19 разьдзел). Справа не ў паленьні кніг, а ў тым, што паляць і наколькі адкрыта і добраахвотна гэта робіцца”.

Анастас Семяновіч: “Шаноўнае спадарства Радыё Свабода! Добры вечар! Таварышы лукашысты, вы даўно вырашылі сунуць свой нос у кожную дзірку. Вы выкарыстоўваеце асобную моладзь, каб яны пікетавалі эстонскую амбасаду і перашкаджалі ім працаваць. Я яшчэ раз вырашыў зьвярнуцца да Вас, таварыш Лукашэнка. Забараніце сваім халуям, каб родную Беларусь ня ганьбілі на ўвесь сьвет. Кіраўнікі Эстоніі слушна зрабілі, што перанесьлі помнік на Воінскія могілкі. Як яны даглядаюць за магіламі салдат, Вам і ня сьнілася. Вось дзе высокая культура і грамадзянская адказнасьць перад загінулымі салдатамі.

Час нам самім наводзіць парадак на могілках. Нашы лукашысты рэгулярна дабіраюцца да Курапат, дзе праяўляюць сваё дзікунства. Міліцыя нічога ня бачыць. Плаціце ім грошы, тады нашых дзікуноў яны ня пусьцяць у Курапаты, каб ня зьдзекаваліся з крыжоў і лавы былога прэзыдэнта ЗША Клінтана. Жыве Беларусь!”
XS
SM
MD
LG