Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракаповіч: Падстаў для стварэньня валютнага саюзу з Расіяй цяпер няма


Радыё Свабода Пакуль не будуць створаны роўныя ўмовы для суб''ектаў гаспадараньня Беларусі і Расіі, падстаў для стварэньня валютнага саюза паміж дзьвюма краінамі няма. Пра гэта 10 мая на прэс-канфэрэнцыі ў Мінску заявіў старшыня праўленьня Нацыянальнага банка Беларусі Пётар Пракаповіч.

"Мы не супраць пераходу на рыначныя адносіны і цэны, у тым ліку на энэргарэсурсы. Але павінны гэта рабіць адначасова, з павышэньнем цэн у Расіі", - лічыць П.Пракаповіч.

Кіраўнік Нацбанку таксама заявіў, што ўсе ключавыя пытаньні стварэньня саюза з Расіяй былі вырашаны яшчэ ў 2003 годзе. Аднак тады з Расіяй не ўдалося ўзгадніць прадстаўленьне Беларусі стабілізацыйнага крэдыту ў аб''ёме 2 млрд. долараў тэрмінам на тры гады для аказаньня падтрымкі беларускай эканоміцы ў пераходны пэрыяд. Гэта, на думку П.Пракаповіча, сьведчыць аб тым, што "мяч па-ранейшаму на расійскім баку", - паведамляе БелаПАН
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG