Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Пракуратура адмовілася заводзіць справу за перасьлед Шацікавай<B/>


Радыё Свабода Пракуратура Магілёва адмовіла завесьці крымінальную справу супраць міліцыянтаў, якія 23 красавіка, напярэдадні Дня волі, гвалтоўна даставілі ў псыхіятрычны шпіталь апазыцыйную актывістку Крысьціну Шацікаву

У паведамленьні, якое Шацікава атрымала па пошце, гаворыцца, што пракуратура Ленінскага раёна Магілёва правяла праверку і ўстанавіла, што службовыя асобы Магілёўскай абласной псыхіятрычнай бальніцы, а таксама міліцыянты, якія праводзілі затрыманьне і дастаўлялі К.Шацікаву ў бальніцу, дзейнічалі ў межах правоў, якія прадстаўляюцца законам "Аб міліцыі" і законам "Аб псыхіятрычнай дапамозе і гарантыі правоў грамадзян пры яе аказаньні".

Падставай для шпіталізацыі сталася нібыта “калектыўная скарга жыхароў дому”, у якім жыве Шацікава.

Пракуратура Кастрычніцкага раёну Магілёву адмовілася заводзіць крымінальную справу да ўчастковых міліцыянтаў, якія стала наведваюць школу, дзе вучацца дзеці Шацікавай. Матывацыя тая ж – дзеяньні міліцыянтаў законныя.

Глядзіце таксама:

Сям’ю актывісткі Крысьціны Шацікавай дапыталі ў пракуратуры

Крысьціна Шацікава: мяне прывязалі да ложка і ўкалолі сэбазон Крысьціна Шацікава пра сваё “лячэньне” ў вар’ятні Магілёў: Крысьціна Шацікава на свабодзе Магілёў: К.Шацікаву гвалтам утрымліваюць у псыхіятрычным шпіталі
XS
SM
MD
LG