Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Створаная ініцыятыва “Беларуская нацыянальная памяць”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Варшаўскія беларусы ўшанавалі памяць забітага 67 гадоў таму ў Варшаве генэрала Станіслава Булак-Балаховіча. У часе акцыі было абвешчана аб стварэньні ініцыятывы “Беларуская нацыянальная памяць”.

Каля дзясятка беларусаў, пераважна студэнтаў, якія жывуць у Варшаве, прыйшлі са зьнічамі і бел-чырвона-белымі сьцягамі да будынку на вуліцы Францускай, дзе ўсталяваная мэарыяльная шыльда ў гонар Булак-Балаховіча – недалёка ад гэтага месца генэрал быў забіты.

“Безумоўна, гэта герой, бо ён змагаўся ня толькі на словах, але і на справе,” – кажа беларускі студэнт Аўген.

Адмыслова да гэтай даты ў інтэрнэце створаная інтэрактыўная мапа, на якой пазначаныя месцы, зь якімі быў зьвязаны Станіслаў Булак-Балаховіч.

Між тым беларускія студэнты-каліноўцы аб’явілі пра стварэньне ініцыятывы “Беларуская нацыянальная памяць”, у межах якой плянуецца, сярод іншага, ушаноўваць памяць нацыянальных герояў, знаходзіць і даглядаць іхныя магілы.

“Калі няма памяці, няма і будучыні. Не павінна перарывацца сувязь пакаленьняў. Трэба заўсёды памятаць пра герояў і сваё мінулае,” – сказаў нашаму радыё студэнт-каліновец Аўген.

XS
SM
MD
LG