Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія дэмакраты за сустаршынёўства ў Палітычнай радзе


Уладзімір Глод, Менск Сталі вядомыя вынікі галасаваньня дэлегатаў Менскай гарадзкой канфэрэнцыі аб’яднаных дэмакратычных сілаў. У ім удзельнічалі 156 чалавек. Менск падтрымаў сустаршынёўства і абраньне старшыні Палітрады на Радзе.

За абраньне адзінага лідэра дэмсілаў выказаліся 64 дэлегаты, за інстытут сустаршынёўства - 92.

Ідэю абіраць кіраўніцтва на Кангрэсе падтрымалі 72 дэлегаты, на Палітрадзе 83.

З улікам сёньняшняй канфэрэнцыі ў Менску іх прайшло ўжо чатыры. Апошнія тры – Берасьцейская, Віцебская, Магілёўская заплянаваныя на суботу, 12 траўня.

Кангрэс дэмакратычных сілаў плянуецца правесьці 26-27 траўня. Яму папярэднічаюць сем рэгіянальных канфэрэнцыяў. Іх дэлегаты галасуюць за тое, абіраць старшыню ці сустаршыняў аб’яднаных дэмакратычных сілаў, вырашаюць, дзе абіраецца кіраўніцтва (на Кангрэсе ці Палітрадзе), якім чынам ствараецца Палітрады і яе прэзыдыюм, а таксама, хто вызначае функцыі і паўнамоцтвы прэзыдыюму.
XS
SM
MD
LG