Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Непаўналетняга маладафронтаўца выклікаюць у пракуратуру


Любоў Лунёва, Менск Кіраўніку салігорскай філіі “Маладога фронту” Івану Шылу ўручылі позву на 11 траўня ў пракуратуру. У позве пазначана, што Івана Шылу будуць дапытваць у якасьці падазраванага ў крымінальнай справе, якую распачаў КДБ супраць “Маладога фронту” за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Цягам апошніх двух тыдняў доўжыліся допыты маладафронтаўцаў у КДБ. Сьледчыя цікавіліся структурай Менскай абласной арганізацыі і дзейнасьцю Івана Шылы, Дзяніса Карнова, Паўла Красоўскага і Насты Азаркі.

Іван Шыла неаднойчы затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі за ўдзел у вулічных акцыях апазыцыі. Паколькі ён непаўналетні школьнік, то яго ня могуць караць арыштамі. Бацькі Івана плацілі за сына штрафы.
XS
SM
MD
LG