Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пераход на расейскі рубель – “калі рак сьвісьне”


Радыё Свабода 10 траўня старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Пятро Пракаповіч паведаміў, што стварэньне грашовага саюзу з Расеяй праз увядзеньне расейскага рубля “перанесена на няпэўны тэрмін”. Ён падкрэсьліў, што пакуль няма роўных умоваў для суб’ектаў гаспадараньня, у прыватнасьці ў цэнах на энэрганосьбіты, гаварыць пра валютны саюз не даводзіцца.

Пракаповіч заявіў, што наконт тэрмінаў і ўмоваў увядзеньня расейскага рубля пытаньні трэба задаваць найперш ураду Расейскай Фэдэрацыі, які адышоў ад дамоўленасьцяў, што былі зацьверджаныя ўрадамі і цэнтральнымі банкамі.

Праблема пераходу Беларусі на расейскі рубель пэрыядычна то выходзіць на першы плян у беларуска-расейскіх дачыненьнях, то зьнікае з абмеркаваньня. Паводле дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы, заключанай ў 1999 годзе, пераход меркавалася зрабіць у 2005 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG