Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што будзе азначаць для вашай сям’і адмена сацыяльных ільготаў?


Альгерд Невяроўскі, Менск Гэтае пытаньне Беларускай Свабоды наш карэспандэнт задаваў людзям у раёне менскага мікрараёну Ўсход.

Слухаць:



Спадарыня: “Я ня думаю, што іх адменяць”.

Спадарыня: “Для нас гэта будзе істотна, бо ў мяне мама пэнсіянэрка, інвалід другой групы. Нават не ўяўляю, як гэта будзе”.

Спадарыня: “Горш будзе. Бо пэнсіянэры маюць канкрэтныя датацыі. А што такое — дадуць раз на год, альбо нейкія грошы, а іх зжарэ інфляцыя?”

Спадар: “Мы ніякімі льготамі не карыстаемся. А для пэнсіянэраў гэта сур’ёзны ўдар. Бо пэнсіі маленькія, а квартплата для пэнсіянэра — большая частка яго пэнсіі”.

Пэнсіянэр: “Гэта вельмі дрэнна. Для старых лекі, паездкі на лячэньне ды іншае. А для моладзі гэта заробкі. Калі зьмяншаюцца льготы, то меншыя й зарплаты”.

Студэнт: “Для мяне гэта найперш будзе азначаць адмену льготных праездаў дадому і назад. Прыйдзецца плаціць удвая больш. Калі я раней часта езьдзіў дадому, бацькам дапамагаў, то цяпер прыйдзецца ў два разы менш, каб бюджэт застаўся той жа”.

Карэспандэнт: “Што будзе азначаць для вашай сям’і адмена сацыяльных ільготаў?”

Дзяўчына: “На маю сям’ю гэта ніяк не паўплывае, бо мы не карыстаемся сацыяльнымі льготамі. А я ежджу на машыне”.

Студэнт: “Вельмі дрэнна, бо ўсё будзе даражэйшае. Я супраць адмены льготаў”.

Пэнсіянэрка: “Ой, я і так жыву цяжка, а вы мне яшчэ гаворыце пра адмену льготаў!”

Маладая маці: “Сацыяльныя льготы для маёй сям’і — адзіная апора. Я непрацоўная маці, таму адмена сацыяльных ільготаў істотна паўплывае на дабрабыт маёй сям’і”.
XS
SM
MD
LG