Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Сямашка: "Белтрансгаз" і "Газпром" створаць СП да 1 чэрвеня


Радыё Свабода "Белтрансгаз" і "Газпром" створаць сумеснае прадпрыемства да 1 чэрвеня. Пра гэта журналістам паведаміў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка.

"Сёньня ў мяне адбылася тэлефонная размова з кіраўніком “Газпрома” Аляксеем Мілерам у справе абмеркаваньня апошніх пытаньняў стварэньня сумеснага прадпрыемства”, сказаў У. Сямашка. Як паведамляе “Інтэрфакс”, ён адзначыў, што, калі ў лютым беларускі і расейскі бакі мелі ў гэтым пытаньні 31 пункт разнагалосьсяў, то на ўчорашні дзень засталося 2,5 пункты”.

"Сёньня адзін праблемны пункт быў зьняты, і заўтра мы разьлічваем зьняць ўсе пытаньні”, кажа Уладзімер Сямашка. Паводле яго да канца траўня бакі вызначаць канкрэтную дату падпісаньня дамовы пра продаж-пакупку акцый “Белтрансгазу”.

Раней Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Беларусі пацьвердзіў гатоўнасьць беларускага боку падпісаць з “Газпромам” дамову аб стварэньні газатранспартнага СП на базе “Белтрансгазу” да 1 чэрвеня 2007 году.

• Расейскі крэдыт – ўзамен за акцыі «Белтрансгазу» • Чаму Беларусь аплачвае толькі палову кошту газу?
XS
SM
MD
LG