Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінадукацыі пра дамову аб аздараўленьні беларускіх дзяцей у Італіі


Іна Студзінская, Менск У Менску падпісаная міжурадавая дамова “Аб умовах аздараўленьня на аснове бязвыплатнай дапамогі непаўналетніх грамадзянаў Беларусі на тэрыторыі Італіі”.

”Гэта не азначае, што дадзеная дамова “навальвае” на італьянскі бок дадатковыя абавязацельствы”

Паводле словаў намесьніцы міністра адукацыі Тацяны Кавалёвай, у дамове дакладна вызначаны прававы статус беларускага дзіцяці, абавязкі абодвух бакоў, а таксама меры адказнасьці італьянскіх дабрачынных асацыяцыі, сем’яў, якія прымаюць дзетак, за парушэньне дамовы. Тлумачыць Тацяна Кавалёва:

“Любыя пытаньні, зьвязаныя з беларускім дзіцем, павінны разглядацца пры абавязковай прысутнасьці і пасярэдніцтве беларускага боку. Раней былі факты, калі нават пытаньні зь лячэньнем вырашаліся без паведамленьня ня толькі ў амбасаду, але і суправаджальнай асобе.

Але гэта не азначае, што дадзеная дамова “навальвае” на італьянскі бок дадатковыя абавязацельствы. Шэраг абавязкаў прапісаны і для беларускага боку: своечасовае афармленьне дакумэнтаў, кантроль за падборам суправаджальных асобаў, патрабаваньні да гэтых асобаў”.

“Працэдура ўзгадненьня, працэдура выезду дакладна прапісаная”

Ці не ускладніцца з падпісаньнем міжурадавай дамовы працэдура накіраваньня беларускіх дзяцей на аздараўленьне? Тацяна Кавалёва сьцьвярджае, што на працэдуры гэта ніяк не адаб’ецца:

“Працэдура ўзгадненьня, працэдура выезду, наадварот, дакладна прапісаная і толькі вызначае дакладнае і яснае разуменьне статусу дзіцяці, і плюс дзеяньняў кожнага боку, італьянскага і беларускага. Што тычыцца арганізацыяў, якія накіроўваюць дзяцей і саміх дзяцей – для іх гэта толькі аблягчэньне працэсу”.

Тацяна Кавалёва паведаміла таксама, што беларускі бок будзе ініцыяваць падпісаньне двухбаковых дамоваў і зь іншымі краінамі, куды выяжджаюць на аздараўленьне беларускія дзеці”.

• Джуста й Барначын — 150-ыя ў чарзе на ўсынаўленьне дзіцяці • Пра Віку Мароз у Італіі здымаюць фільм • Сям’я Джуста і Барначын чакае сына і па-ранейшаму змагаецца за дачку
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG