Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі Сэйм: Радыё Свабодная Эўропа – радыё надзеі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня, у 55-ю гадавіну выхаду першай праграмы польскай службы Радыё Свабодная Эўропа, Сэйм Польшчы адзінагалосна ўхваліў заяву, у якой гаворыцца, што цягам некалькіх дзесяцігодзьдзяў рэжыму радыё было для палякаў “адной з галоўных крыніцаў ня толькі інфармацыі без цэнзуры, але і надзеі на лепшае будучае”.

Вось што сказаў сьпікер Сэйму Людвік Дорн.

“Гэта з гэтага радыё мы даведваліся аб тым, пра што піша падпольны друк у Польшчы, ня толькі ў цэнтры, але, і што вельмі важна, у рэгіёнах. Радыё распавядала пра рэспрсэіі”.

У камуністычныя часы перадачы польскай службы Радыё Свабодная Эўропа слухалі да 50 працэнтаў палякаў, Апошняя перадача выйшла ў эфір у 1994 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG