Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Кіраўніцтва Беларусі ўмешваецца ва ўнутраныя справы Эстоніі, не прымаючы ніякіх захадаў па актах вандалізму ва ўрочышчы Курапаты і мэмарыялу Яма ў Менску”


Радыё Свабода Агляд званкоў на Свабоду за чацьвер, 10 траўня. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньня пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць СМС- паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 391-22-24.

Спадар: “Паважаная рэдакцыя! Усе сродкі масавай прапаганды забілі вушы пра Вялікую перамогу нашага народа. А якая ж гэта перамога? Для вялікай часткі беларусаў вайна пачалася ў верасьні 1939-га года пасьля таго, як два міжнародныя бандыты Гітлер і Сталін дамовіліся між сабой аб падзеле Эўропы. У выніку многія нашы землякі ўжо ў 39-м годзе склалі галовы, хто на фронце, хто ў канцлягерах, а хто ў катынскім лесе. Пасьля, як і водзіцца ў бандытаў, хаўрусьнікі пачалі тачыць нажы адзін на аднаго. Першым напаў Гітлер, але перамогу змог атрымаць Сталін. У выніку гэтай вайны Беларусь згубіла трэцюю частку насельніцтва і значную частку сваёй тэрыторыі. Цяпер гэта называюць “перамогай”. Я лічу, што гэты дзень варта адзначаць як Дзень памяці ахвяраў вайны, разьвязанай нялюдзкімі рэжымамі. А народнай перамогай тут і ня пахне. Дзякуй за ўвагу”.

Зіноўеў: “Ці патрэбен Расеі спадарожнік “БелКа,” калі ў лімузыне Лукашэнкі расейская спадарожнікавая навігацыя?”

Спадар: “Добры дзень. Я заўжды быў прыхільнікам жыцьця, міру і супраць вайны. Вось занёс я кветкі на Курапаты і летась, і пазалетась. Чаму? Таму што я вораг усякага ідэйнага біялягічнага фашызму. А вось цары ў Афрыцы ядуць маленькіх дзяцей, абсмоктваюць іх косьці, а ў вайну забівалі адзін аднаго. І ў сярэднія вякі. І ў іх ёсьць ахвяры. Дык я супраць усялякіх ахвяраў. І сёньня свой букет я аддаю усімі ахвярам. Вось пра ідэйна-біялягічны фашызм трэба было б пагаварыць вашым дарадцам. Добрага здароўя. Я яшчэ хацеў бы дадаць да сваіх спантанных думак. Я сёньня у Курапатах паклаў свае кветкі, белыя хрызантэмы, ахвярам ідэйна-біялагічнага фашызму, які шукаў сабе прыхільнікаў праз агітацыю, абрады ад дзікасьці Гітлера і Сталіна. Але я хацеў бы пра іншае. Пра тое, што можна нацыю захаваць у тых варунках, у якіх мы цяпер жывем на Беларусі. Таму што і мова, які нас прывязвае да зямлі, і культура, толькі яны могуць абараніць нас і выхаваць тых дзетак, якія ня будуць людажэрамі. Таму што зямля нас пракорміць, а больш нічога ня трэба, бо Хрыстос сказаў: “Пасейце і атрымаеце хлеб ваш надзённы”. Трэба, каб пафілязофствавалі вашы філёзафы…”

Спадарыня: “Паслухала сёньня расейскую “Свабоду” “В полдень”. Госьць праграмы, расейскі дэпутат, тлумачыў, што Эстонія павінна была зрабіць, што не павінна. Абуральная нахабнасьць – навязваць сваё меркаваньне маленькай, але ганарлівай краіне, якая нікому ні чым не пагражала, нікога не абражала, а паставілася вельмі высакародна да салдатаў, якія загінулі на тэрыторыі Эстоніі ў Другой Сусьветнай вайне. Кампраміс павінна шукаць не Эстонія, а Расея, а права Эстоніі прыняць ці не прыняць кампраміс. А так як Расея змагла раздуць канфлікт, усяляк прыніжаючы і абражаючы Эстонію, няхай паспрабуе знайсьці прымальны для Эстоніі кампраміс. Гэта будзе тварам расейскай дыпляматыі”.

Спадар: “Наконт Дня перамогі я магу сказаць так:

Беларус запарцізаніць, Калі певень у дупу раніць. Але так гарыць усё гарам, Ёсьць гарэлка, бульбу зварым”.

Міхаіл Леках, Рыга: “Я разумею, спадарства, што вы не прызнаеце гэта сьвята Перамогі. Пра гэта сьведчыць ваша перадача, якую я запісаў. І скрозь зубы вы вымушаны, каб неяк зьмякчыць абурэньне радыёслухачоў (канечне, ёсьць тыя, хто гэта за сьвята ня лічыць, вы толькі іх і трансьлюеце), нейк трапіў у эфір пісьменьнік Валянцін Тарас, які назваў рэчы сваімі імёнамі. У мяне некалькі пытаньняў. Гэта ваша творчасьць – спроба перапісаць гісторыю? Другое пытаньне. Гэта недамысьленьне і неадукаванасьць? Трэцяе пытаньне. Ці гэта заказ вашых гаспадароў? Я рыхтуюся паехаць у Менск. Яшчэ нешта я напішу вам на гэты конт і дашлю матэрыялы. Так што, не крыўдуйце, калі я назаву рэчы сваімі імёнамі, назаву прозьвішчы і гэтак далей. Я не займаюся палітычнымі разборкамі. Я навуковец, прафэсійны аналітык і экспэрт. І мяне цікавяць толькі факты”.

Спадар: “Прывітаньне, “Свабода,” гледзячы БТ, не магчыма не пярэчыць таму, што кіраўніцтва нашай краіны ўмешваецца ва ўнутраныя справы былой савецкай, а цяпер краіны Эўразьвязу – Эстоніі. Не прымаючы ніякіх захадаў па актах вандалізму ва ўрочышчы Курапаты і мэмарыялу Яма, што месьцяцца ў Менску, а таксама па зьніклых людзях, якія зьніклі ў часы цяперашняй сыстэмы. Пытаньні адкрытыя і на іх некалі патрэбен пэўны адказ. Усё вырашаецца з часам. Дзякую за ўвагу”.
XS
SM
MD
LG