Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Невядомыя кідалі яйкі ў будынак Генэральнага консульства Эстоніі


Алесь Дашчынскі, Менск Генэральнае консульства Эстоніі ў Менску працуе ў звычайным рэжыме. Сёньня, у апошні дзень дазволенага ўладамі пікетаваньня, ніякіх акцый каля дыпляматычнага прадстаўніцтва не праводзілася. Ад 3 траўня Камуністычная партыя Беларусі, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і вэтэранскія арганізацыі пікетавалі консульства на знак пратэсту супраць пераносу помніка Бронзавага салдата ў Таліне.

Сёньня ўначы невядомыя кідалі яйкі ў будынак Генэральнага консульства Эстоніі на 2-м завулку Кальцова ў Менску. Пра гэта ў інтэрвію Радыё свабода паведаміў консул Эрык Сійгур. Пра гэта было заяўлена ў міліцыю.

Па гэтым факце вандалізму эстонскі бок плянуе перадаць сваю пазыцыю беларускім уладам.

Падрабязнасьці і камэнтар консула Эстоніі для Радыё Свабода – пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры.

• КХП-БНФ выказала падтрымку кіраўніцтву Эстоніі • У Дзень перамогі ў Менску спалілі сьцяг Эстоніі
XS
SM
MD
LG