Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія інспэктары ізноў правераць беларускія мясакамбінаты


Радыё Свабода Сёньня ўрадавая дэлегацыя Беларусі абмяркоўвае ў Маскве пытаньні правядзеньня інспэкцый прадпрыемстваў, якія вырабляюць мясную і малочную прадукцыю.

Як паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі, на сустрэчы з міністрам сельскай гаспадаркі Расеі Аляксеем Гардзеевым плянуецца абмеркаваць шэраг пытаньняў. Што тычыцца двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку і далейшых інспэкцый беларускіх мясамалочных прадпрыемстваў.

У сакавіку спэцыялісты “Россельхознадзора” правялі інспэкцыйныя праверкі 32 мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў на Берасьцейшчыне, Гарадзеншчыне, Меншчыне і Віцебшчыне.

У выніку Расея дазволіла пастаўкі мяса і сырых мясапрадуктаў з трох мясакамбінатаў – “Беловескага", Слуцкага і Сталбцоўскага.

Спэцыялісты “Россельхознадзора” плянуюць працягнуць інспэкцыю мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў на Гомельшчыне і Магілёўшчыне, а таксама правесьці праверкі малочных і птушкагадоўчых прадпрыемстваў.

Ад красавіка “Россельхознадзор” дазваляе пастаўкі мяса і мясапрадуктаў толькі з прадпрыемстваў, якія атэставалі расейскія вэтэрынарныя спэцыялісты, паведамляе "Интерфакс”.

• Крытычная сытуацыя на цукровых заводах і мясакамбінатах Беларусі • Расея абвесьціць пра мясакамбінаты, у якіх ня будзе купляць прадукцыі
XS
SM
MD
LG