Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КХП-БНФ выказала падтрымку кіраўніцтву Эстоніі


Радыё Свабода Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ даслала ліст прэзыдэнту Эстоніі Тоомасу Хэндрыку Ільвэсу, у якім выказала падтрымку “палітычнаму кіраўніцтву Эстоніі і эстонскаму народу, якія бароняць сувэрэнітэт і незалежнасьць сваёй дзяржавы ад імпэрскіх правакацыяў Масквы”.

У лісьце гаворыцца, што “апошнім часам Расея актывізавала кампанію супраць эстонскай дзяржавы і эстонскага народу. Кіраўніцтва Крамля інспіравала байкот эстонскіх тавараў у Расеі, прыняло шэраг іншых захадаў эканамічнага ўціску Эстоніі. Па ўсёй Расеі разгорнута правакацыйная кампанія, якая мае на мэце зганьбіць эстонскі народ, ягоныя нацыянальныя традыцыі. Расейскія вандалы пашкодзілі і зьнішчылі некалькі помнікаў эстонскім героям, якія змагаліся супраць расейскай агрэсіі ў 1918-м і 1940-х гадах. Толькі дзякуючы прафэсійным дзеяньням эстонскай паліцыі і адэкватным паводзінам эстонскага грамадзтва ўладам удалося навесьці ў краіне парадак”.

У лісьце КХП БНФ зьвяртаецца ўвага на тое, што “на ўсёй тэрыторыі Расеі па лясах і палях ляжаць непахаваныя парэшткі мільёнаў ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў і войнаў, многія пахаваньні закінуты і разбураны. Гэты ганебны факт не клапоціць кіраўнікоў і грамадзтва Расеі. Менавіта Расея зьяўляецца прыкладам варварскіх адносінаў да пахаваньняў ахвяраў. На Беларусі па загаду з Масквы прамаскоўскі рэжым ня раз спрабаваў зьнішчыць народныя помнікі на магілах ахвяраў расейска-камуністычнай акупацыі ў Курапатах пад Менскам і іншых месцах, але беларусы абаранілі свае сьвятыні”.

Паводле аўтараў ліста, “сапраўднай мэтай агрэсіўных дзеяньняў Расеі зьяўляецца не клопат аб бронзавай скульптуры, а забесьпячэньне трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну для спадара Пуціна. Менавіта дзеля гэтага штучна ствараецца міжнародная напружанасьць і праводзіцца дэмагагічная апрацоўка расейскага насельніцтва, для якога крамлёўскае кіраўніцтва знаходзіць чарговых ворагаў”.

• У Дзень перамогі ў Менску спалілі сьцяг Эстоніі
XS
SM
MD
LG