Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падпісаная дамова аб умовах аздараўленьня беларускіх дзяцей у Італіі


Радыё Свабода У Менску падпісаная міжурадавая дамова “Аб умовах аздараўленьня на аснове бязвыплатнай дапамогі непаўналетніх грамадзянаў Беларусі на тэрыторыі Італіі”.

Дамову падпісалі міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў і генэральны дырэктар Міністэрства замежных справаў Італіі ў пытаньнях італьянцаў за мяжой і міграцыйнай палітыцы Адрыяна Бэнэдэці.

Як адзначыў Аляксандар Радзькоў, гэты дакумэнт ўхвалілі беларускі ўрад, МЗС і прэзыдэнт.

Прадстаўнік Італіі выказаў упэўненасьць у тым, што падпісаньне дамовы “будзе прынятае з радасьцю як беларускімі дзецьмі, так і італьянскімі сем’ямі”.

39 беларускіх дзяцей былі усыноўленыя летась замежнымі грамадзянамі. 36 зь іх паехалі ў Італію, 2 – у Швэцыю, 1 – у Расею

Дамову аб міжнародным усынаўленьні Беларусь падпісала пакуль толькі з Італіяй. Гэтым і тлумачыцца тое, што амаль усе усыноўленыя дзеці пераехалі да новых бацькоў у Італію -- у выпадках з Швэцыі і Расеі беларускіх дзяцей усынавілі сваякі грамадзянаў гэтых краінаў.

Мінулым летам італьянская сямейная пара Джуста- Барначын цягам 20 дзён хавала беларускую сірату Віку Мароз ў Альпах і сьцьвярджала, што дзяўчынка стала ахвярай фізычнага і сэксуальнага гвалту ў сябе на Радзіме.

У выніку дзяўчынку вярнулі ў Беларусь. У сям’ю жодзінцаў Алены і Сяргея Васілеўскіх беларуская сірата Віка Мароз была ўладкаваная летась 30 кастрычніка.

• Джуста й Барначын — 150-ыя ў чарзе на ўсынаўленьне дзіцяці • Пра Віку Мароз у Італіі здымаюць фільм • Сям’я Джуста і Барначын чакае сына і па-ранейшаму змагаецца за дачку • Лёс Вікі Мароз абмеркавалі ў Міляне
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG