Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрыманыя два актывісты моладзевага руху


Любоў Лунёва, Менск У цэнтры Менску пасьля сьвяточнага салюту супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху 19-гадовага Ільлю Шарбінскага і 17-гадовага Рамана Багдановіча.

Паводле хлопцаў, хутчэй за ўсё яны забралі ўвагу міліцыянтаў тым, што мелі на вопратцы значкі “За свабоду!”. Ільлю Шарбінскага і Рамана Багдановіча міліцыянты даставілі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.

Хлопцы паведамілі Радыё Свабода, што былі сьведкамі таго, як п’яныя маладзёны пасьля сьвяточнага салюту хуліганілі, зрывалі дзяржаўныя сьцягі Рэспублікі Беларусь, кідалі іх на зямлю і ў Сьвіслач.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG