Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзь нападпітку зрывае сьцягі на менскіх вуліцах


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі патрульна-паставой службы часова затрымалі актывіста “Маладога фронту” Барыса Гарэцкага разам зь ягонымі сябрамі ў 22 гадзіны 45 хвілін каля будынку чыгуначнага вакзалу ў Менску.

Высьветлілася, што хуліган нападпітку накінуўся на аднаго зь сяброў Гарэцкага, але той даў яму адпор. Пакуль міліцыянты высьвятлялі абставіны інцыдэнту, хлопцы пачулі зь міліцэйскай рацыі аб тым, што моладзь нападпітку, вяртаючыся з салюту, зрывае рознакаляровыя сьцягі ў раёне стэлы “Менск-горад герой” і кідае іх у Сьвіслач.

Паведамляецца пра аналягічныя інцыдэнты з удзелам п’янай моладзі на праспэкце Незалежнасьці ў раёне плошчы Перамогі.

Назіральнікі адзначаюць, што сёлетняе сьвяткаваньне Дня Перамогі ўразіла вялікай колькасьцю маладых людзей на менскіх вуліцах у нецьвярозым стане.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG