Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладыя беларусы наведалі Эўрапарлямэнт


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Група маладых беларусаў, якія вучацца ў Беластоку ў Вышэйшай школе адміністрацыі (усяго 13 чалавек), наведала сёньня Эўрапейскі парлямэнт на запрашэньне рэктара памянёнай ВНУ і адначасова дэпутата Эўрапарлямэнту Барбары Кудрыцкай.

Беларусы назіралі за працай парлямэнту, сустрэліся з дэпутатамі, у тым ліку і з спадарыняй Кудрыцкай.

“Спадарыня прафэсар Барбара Кудрыцка займаецца пытаньнямі дачыненьняў Эўразьвязу і Беларусі, – расказала нашаму радыё адна з удзельніц сустрэчы Наста Ільіна. – Мы гаварылі сярод іншага пра сытуацыю, якая ўзьнікне для беларусаў пасьля таго, як Польшча далучыцца да Шэнгенскай дамовы”.
XS
SM
MD
LG