Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чаму некаторыя краіны-пераможцы жывуць горш за пераможаных?


Альгерд Невяроўскі, Менск На гэтае пытаньне "Свабоды" ў Дзень Перамогі адказвалі вэтэраны ў раёне плошчы Перамогі ў Менску.



Вэтэран: “Складанае пытаньне. Відаць, там іншыя людзі. Іншае стаўленьне да працы. Я так лічу. Але і я добра жыву. Нават Ракфэлер, і той кажа, што кепска жыве”.

Вэтэран: “Складана адказаць. Відаць, дрэннае кіраўніцтва, ці як? Альбо людзі не ўсьвядомілі, вялікая разруха была”.

Палкоўнік-артылерыст: “Мы ўдзячныя, што нам, вэтэранам, беларускі ўрад аказвае дапамогу. Цяжка цяпер, але трэба неяк перажыць. Я ўдзельнік параду 1941 году ў Маскве. Мне было дзевятнаццаць гадоў, і я быў камандзірам агнявога ўзводу. Мы ў міры жывем. У нас і газ ёсьць, і цёпла было ўсю зіму. Былі забясьпечаныя. Ёсьць цяжкасьці, але ж абяцаюць нам”.

Карэспандэнт: “Чаму пераможаныя краіны жывуць лепш за некаторых пераможцаў?”

Вэтэран: “Думаю, што мы ня горш за іх будзем жыць. Лепей. У нас у Беларусі вельмі добры народ. Сам я расеец, жыву тут ужо 65 гадоў. У войску восем гадоў, паўтара году ў часе вайны. Нідзе не сустракаў такога цудоўнага народу, як у Беларусі. Працавітыя, разумныя людзі. І думаю, што лепш будзем жыць, як і на Захадзе”.

Генэрал: “Мы ня горш жывем. Свабодна, кожны выбірае свой лёс. Беспрацоўе ў нас трохі больш за працэнт, даступныя адукацыя і мэдычнае абслугоўваньне. Іншая рэч, якой меркай мераць. Паглядзіце колькі машынаў на вуліцах. Мы аддаем належнае антыгітлераўскай кааліцыі, нашым саюзьнікам, зь якімі разам змагаліся з фашызмам, але рашучы ўнёсак у перамогу зрабіла савецкая краіна”.

Генэрал: “Бо іхняе разьвіцьцё, аднаўленьне прамысловасьці й народнай гаспадаркі пасьля вайны адбывалася коштам іншых капіталістычных краінаў. А мы ўсё выраблялі ўласнымі рукамі, коштам унутраных рэсурсаў. А яны былі вельмі абмежаваныя”.
XS
SM
MD
LG