Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Рэгіянальныя кангрэсы толькі разбураюць дэмакратычныя сілы знутры...”


Радыё Свабода Рэгіянальныя кааліцыі Магілёўшчыны адмовіліся ўдзельнічаць у рэгіянальнай канфэрэнцыі дэмакратычных сілаў. Лідэры кааліцыяў з Горак, Крычава, Бабруйску не задаволеныя падрыхтоўкай канфэрэнцыяў. Яны вінавацяць Цэнтральную назіральную камісію ў парушэньні дамоўленасьцяў і ўмоваў вылучэньня дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сіл Беларусі.

У Горках суполкі Партыі БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Партыі камуністаў беларускай у адмысловай заяве назвалі працэдуру вылучэньня дэлегатаў на канфэрэнцыю й кангрэс недэмакратычнай і незразумелай для актывістаў рэгіёну.

“Пра ўзровень арганізацыі кангрэсу сьведчыць факт з былым сябрам ПКБ, якога калісьці на сходзе абралі дэлегатам на кангрэс, але ён туды не паехаў. Потым ён наагул перабег у КПБ. А цяпер ён фігуруе ў сьпісах дэлегатаў кангрэсу”, — апавёў Эдуард Брокараў.

На думку лідэра крычаўскай кааліцыі Сяргея Няроўнага, прыхільнікаў Аляксандра Мілінкевіча сьвядома пазбаўляюць магчымасьці ўдзельнічаць у кангрэсе.

“Робяцца захады, каб дэлегаты, якія належаць да боку Мілінкевіча, не былі ўдзельнікамі міні-кангрэсу. І зразумела, што нейкі бок хоча выкарыстаць на свой капыл сытуацыю й правесьці свае рашэньні”, — кажа Сяргей Няроўны.

Бабруйская кааліцыя “За свабоду” ня будзе ўдзельнічаць у канфэрэнцыі на знак салідарнасьці зь сябрамі, якіх Цэнтральная назіральная камісія не дапусьціла як дэлегатаў на кангрэс.

Алесь Чыгір: “Замест таго, каб заваёўваць сэрцы і душы людзей, гуляюць у гэтыя рэгіянальныя сходы”.
Лідэр кааліцыі "За свабоду" Алесь Чыгір лічыць, што правядзеньне рэгіянальных канфэрэнцыяў і кангрэсу – немэтазгоднае:

“Усе гэтыя рэгіянальныя кангрэсы ня што іншае, як падмена паняцьцяў. Замест таго, каб заваёўваць сэрцы і душы людзей, гуляюць у гэтыя рэгіянальныя сходы, кангрэсы, якія ніякай ролі ў наладжваньні камунікацыяў зь людзьмі не адыгрываюць, а садзейнічаюць толькі разбурэньню дэмакратычных сілаў знутры”.

Учора позна ўвечары магілёўскія рэгіянальныя арганізацыі Беларускай cацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Партыі БНФ прынялі рашэньне ня ўдзельнічаць у канфэрэнцыі дэмакратычных сілаў Магілёўшчыны.

Яны пакінулі за сабой права вырашаць, ці ўдзельнічаць дэлегатам ад партыяў у кангрэсе.

Васіль Беразіенка: “Адмова ад удзелу ў абласной канфэрэнцыі можа прывесьці да неправядзеньня кангрэсу”.
Кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі Партыі камуністаў беларускай Валер Беразіенка зазначае, што няўдзел у рэгіянальнай канфэрэнцыі дэлегатаў ад сацыял-дэмакратычнай партыі, Партыі БНФ робіць яе неправамоцнай.

“Я не ўхваляю рашэньня Цэнтральнай назіральнай камісіі. Магчыма, яна і перавысіла свае паўнамоцтвы, але адмова ад удзелу ў абласной канфэрэнцыі можа прывесьці да неправядзеньня Кангрэсу аб’яднаных дэмакратычных сілаў. А гэта, безумоўна, непрыгожа і няправільна”.

Дэмакратычныя сілы рыхтуюцца да кангрэсу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG