Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У віншаваньні Лукашэнка гаварыў пра НАТО, Эстонію і каляровыя рэвалюцыі


Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка ўзяў удзел у сьвяточным шэсьці з нагоды Дня Перамогі. Ён з сынамі і ўнучкай прайшоў на чале калёны разам з вэтэранамі ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі.

Выступаючы на плошчы Перамогі, Аляксандар Лукашэнка павіншаваў вэтэранаў са сьвятам перамогі і прапанаваў ушанаваць памяць загінулых хвілінай маўчаньня.

Сярод іншага Аляксандар Лукашэнка ў сваёй прамове адзначыў, што “цяперашнія прэтэндэнты на ўсясьветнае ўладарства спрабуюць выкарыстаць вайну ў якасьці інструмэнту замежнай палітыкі. Пры дапамозе сілы адстойваюць свае геапалітычныя і драпежніцкія эканамічныя інтарэсы, душаць тыя дзяржавы, якія сталі на незалежны шлях разьвіцьця. Пры гэтым прыкрываюць сваю сутнасьць ілжывымі словамі пра дэмакратыю, абарону правоў чалавека і свабоду. Дзеяньні такіх міратворцаў пакідаюць раны, якія зеўраюць у розных рэгіёнах плянэты, як, напрыклад, у былой Югаславіі, Аўганістане і Іраку”.

Аляксандар Лукашэнка выказаў занепакоенасьць разьмяшчэньнем базаў НАТО ля межаў Беларусі.

Паводле кіраўніка Беларусі, “гэтак званыя прыхільнікі дэмакратыі абапіраюцца на дэструктыўныя сілы ўнутры дзяржавы. Спробы ажыцьцявіць каляровую рэвалюцыю неаднойчы чыніліся і ў адносінах да нашай спакойнай Беларусі”. Аднак, паводле Лукашэнкі, “гэтая падрыўная тактыка атрымала годны адпор з боку беларускага народу”.

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што “гнеў і абурэньне выклікаюць у нас глумленьне над героямі і ахвярамі войнаў, такія, як дэмантаж помніка савецкаму воіну-вызвольніку ў Эстоніі і закрыцьцё польскімі ўладамі савецкай экспазыцыі ў музэі канцлягеру Асьвенцім”.

• Лукашэнка павіншаваў зь Перамогай кіраўнікоў 10 краінаў СНД
XS
SM
MD
LG