Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: актывісты адмаўляюцца ад ўдзелу ў рэгіянальнай канфэрэнцыі


Радыё Свабода Магілёўскія рэгіянальныя арганізацыі Беларускай cацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” і Партыі БНФ прынялі рашэньне ня ўдзельнічаць у канфэрэнцыі дэмакратычных сіл Магілёўскай вобласьці. Яны пакінулі за сабой права вырашаць ці ўдзельнічаць дэлегатам ад партыяў у кангрэсе дэмакратычных сіл.

Сваё рашэньне палітыкі патлумачылі, тым што Цэнтральная назіральная рада парушыла дамоўленасьці і ўмовы вылучэньня дэлегатаў на кангрэс дэмакратычных сіл Беларусі.

10 траўня мае адбыцца прэсавая канфэрэнцыя, на якой палітыкі агучаць канкрэтныя прэтэнзіі да Цэнтральнай назіральнай рады, а таксама да палітрады аб’яднай дэмакратычнай кааліцыі.

Канфэрэнцыі дэмакратычных сіл Магілёўскай вобласьці заплянавана на 12 траўня.
XS
SM
MD
LG