Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Начная аБЛОГа" 8 траўня


Зьміцер Падбярэзскі, Менск Агляд беларускага сеціва

На форумах парталу tut.by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да помнікаў і не дапусьціць перагляду гісторыі.

akselbant камэнтуе: “Так беларускаму народу ў ягонай асноўнай масе даўно начхаць што на перагляд гісторыі, што перагляд Канстытуцыі. Што «пан» скажа, то й правільна. Галоўнае трапіць у паны. А там хоць гісторыю перапісвай, хоць помнікі гістарычныя ў цэнтры Горадні руйнуй… А беларускую гісторыю пры Лукашэнку ня проста перапісалі, яе згвалцілі…»

Uchinanchu: “Я таксама падзяляю папулярную думку, што 9 траўня хутчэй павінна быць днём памінаньня і смутку, а не глямурных сьвятаў са скокамі пад баян. Можна было б нават зрабіць днём памінаньня ахвяраў наогул усіх войнаў».

lemantar занатаваў ва ўласным блогу : “Восьмага ж траўня гэтае сьвята заўсёды адзначалася па ўсёй Эўропе, за выключэньнем СССР і асобных ягоных сатэлітаў. Дарэчы, у СССР Дзень Перамогі пачалі адзначаць толькі ў 60-я гады. Але савецкія прапагандысты прыдумалі адгаворку: маўляў, у час падпісаньня ў Маскве ўжо было за поўнач, 0:43. Што ж, нават калі так, у Беларусі на гадзіну менш. А гэта значыць, што ў нас Дзень Перамогі 8 траўня!»

У суполцы Жывога журналу by_politics chegor сёньня распавядае пра акцыю “Стоп БРСМ”, якая адбылася ў тэхнічным унівэрсытэце: “На дзьвярах галоўнага офісу БРСМ БНТУ, а таксама на шыльдзе БРСМ ў адным з карпусоў універсітэту былі прымацаваныя дзіцячыя лялькі з шыльдамі "Гонар", "Сумленне", "Свабода". Вакол шыі кожнай лялькі быў завязаны БРСМаўскі гальштук, на якім яны і былі "павешаныя", сымбалізуючы сабой зьдзек арганізацыі над сьвятымі для кожнага нармальнага чалавека паняткамі. Акрамя таго, актывісты заляпілі ўнівэрсытэт і прылеглыя тэрыторыі налепкамі "Сдай друга и получи зачёт автоматом", "Живи веселей, стучи на друзей». Акцыя выклікала вялікі рэзананс сярод студэнтаў, яны нават фатаграфаваліся на фоне лялек і прасілі даць ім налепак».
XS
SM
MD
LG