Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лоеў: грамадзкае аб’яднаньне “Карані” спыніла сваё існаваньне


Радыё Свабода У райцэнтры Лоеў сябры грамадзкага аб’яднаньня садзеяньня захаваньню навакольнага асяродзьдзя і культурна-гістарычнай спадчыны “Карані” прынялі рашэньне спыніць сваю дзейнасьць.

Паводле старшыні аб’яднаньня, сябра АГП і гісторыка Мікалая Анісаўца, грамадзкая структура ня можа надалей існаваць з прычыны пастаянных прэтэнзій рэгістратара – упраўленьня юстыцыі Гомельскага аблвыканкаму.

За дзесяць гадоў існаваньня аб’яднаньня ўпраўленьне юстыцыі чацьвёрты раз прызначыла яго перарэгістрацыю. Кожная зь іх вымагала зьменаў у статут аб’яднаньня. Не абыходзілася і бяз штрафаў.

Сябры грамадзкага аб’яднаньня “Карані” шмат намаганьняў прыклалі для вывучэньня гісторыі роднага краю, аднаўленьня ў беларускай гістарыяграфіі падзеяў Лоеўскай бітвы паміж казацкім войскам і войскам Вялікага княства Літоўскага.

Аб`яднаньне выступала таксама зь ініцыятывай наданьня Лоеву статусу гораду, але ўлады не падтрымалі прапанову.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG