Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Amnesty International”: Беларускай зброяй ваююць у Судане


Радыё Свабода Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” занепакоеная тым, што беларуская ваенная тэхніка выкарыстоўваецца ў суданскай правінцыі Дарфур. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы арганізацыі, абнародаванай сёньня.

Дакумэнт спасылаецца на паведамленьне беларускага ўраду, паводле якога Беларусі ў 2003 годзе прадала ў Судан 9 баявых машынаў пяхоты, 39 браніраваных разьведна-дазорных машын і 32 гарматы. Гэтая тэхніка, паводле інфармацыі “Amnesty International”, можа выкарыстоўвацца ў правінцыі Дарфур.

Эмбарга Рады Бясьпекі ААН на пастаўку ўзбраеньняў недзяржаўным суб’ектам у Судане дзейнічае ад 2004 году.
XS
SM
MD
LG