Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнія гадзіны "Свабоды": госьць гісторык Алесь Краўцэвіч


Радыё Свабода Госьць "Начной Свабоды" гісторык з Горадні Алесь Краўцэвіч, сярод тэмаў – што можа грамадзтва зрабіць, каб не дапусьціць разбурэньня гістарычнай часткі Горадні. На гэтую тэму разважаюць і жыхары Віцебску ў апытаньні.

У досьледах – у працяг акцыі пратэсту інвалідаў-вазочнікаў: якія ўмовы для іх нармальнага жыцьця павінны быць створаныя дзяржавай, як людзі могуць памагаць інвалідам.

8-га траўня – Дзень чырвонага крыжа і Чырвонага паўмесяца. Як гэтыя арганізацыі працуюць у Беларусі?

"Вэтэраны Адраджэньня" выпускаюць аўдыёкнігу "150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі". Першая прэзэнтацыя – на Свабодзе.

Выходзіць новы дыск "Крамбамбулі" – "Крамбамбуля сьвяточная". Свабода ўжо атрымала новыя запісы, некаторыя прагучаць у эфіры.

АБЛОГа беларускага Інтэрнэту, у "Гукапісе" Аляксандра Памідорава Зьміцер Вайцюшкевіч, у анталёгіі "Начной чытанкі" – вершы Сяргея Прылуцкага

Пасьля 23-й – "Падарожжы Свабоды" ў вёскі, што на лініі Сталіна. У "Беларускім замежжы" – беларуская мова і яе магчымасьці ў краінах Эўрапейскага Зьвязу. А таксама: агляд лістоў на Свабоду і "Вольная Студыя" – гутарка з дасьледнікам Саюзу беларускай моладзі Юрыем Туронкам.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры Свабоды і ў Інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG