Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якія сьвяты любяць віцебчукі?


Радыё Свабода Якое сьвята вы лічыце для сябе галоўным? На гэтае пытаньне адказвалі жыхары Віцебску.

Спадар: “Мне падабаюцца розныя сьвяты: падабаецца Новы год, падабаецца сьвята 8 сакавіка. Падабаюцца ўсе рэлігійныя сьвяты. Усё!”

Спадарыня: “Новы год — гэта абавязкова. Яшчэ Раство, Вялікдзень”.

Спадар: “Для мяне ёсьць некалькі найбольш важных сьвятаў. Па-першае, гэта сьвята, зьвязанае з утварэньнем Беларускай Народнай Рэспублікі, 25 сакавіка. Для мяне гэтае сьвята сымбалічнае. Па-другое, 27 ліпеня — дзень, калі прынялі дэклярацыю пра сувэрэнітэт Беларусі. Гэта што тычыцца, скажам так, дзяржаўных сьвятаў. Яшчэ я адзначаю рэлігійныя сьвяты — Раство ды Вялікдзень”.

Спадарыня: “Канечне, дні народзінаў усіх маіх родных і блізкіх! Раство. Ну, і Новы год”.

Дзяўчына: “Дзень народзінаў, Новы год. Дзень перамогі — таксама сьвята вялікае. Прынамсі, прыбіраньне тэрыторыі да яго ў нас абавязковае”.

Другая дзяўчына: “На маю думку, самае галоўнае сьвята для кожнага чалавека — ягоны дзень народзінаў. Гэта для кожнага асабіста вельмі важнае сьвята. Таксама, я лічу, вельмі важнае сьвята заўтрашняе — Дзень перамогі. Гэта дзень памяці. Вэтэранаў, якіх засталося ўжо вельмі мала, мы павінны шанаваць, павіншаваць іх, бо для іх гэтае сьвята, мабыць, і важнейшае, чым для нас. Таму мы заўтра пойдзем дарыць ім кветкі й віншаваць”.

Хлопец: “Дзень 9 траўня, вядома, пакінуў сьлед у беларускай гісторыі, але ж ёсьць яшчэ важныя сьвяты. Галоўныя тыя сьвяты, якія зьвязаныя зь Беларусьсю і блізкія да душы, да сэрца кожнага беларуса. Як вось Дзень Волі, да прыкладу”.

Спадарыня: “Ды ўсе сьвяты: 8 сакавіка, Новы год, Дзень перамогі”.

Спадар: “З усіх сьвятаў? Я лічу, 25 сакавіка — гэта самае галоўнае сьвята. Ну, яшчэ я Новы год люблю. Астатнія сьвяты для мяне — гэта так. А на савецкія я ўжо даўно й забыўся”.

Гл. таксама: • Якія сьвяты любяць адзначаць гарадзенцы?
XS
SM
MD
LG