Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка: порах заўсёды трэба трымаць сухім


Радыё Свабода "Порах трэба заўсёды трымаць сухім, каб ня быць засьпетым зьнянацку нядобразычліўцамі. У гэтым палягае адзін з найважнейшых урокаў Вялікай Айчыннай вайны," – заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка падчас цырымоніі ўручэньня дзяржаўных ўзнагародаў.

Зьвяртаючыся да вэтэранаў Другой Усясьветнай вайны, ён сказаў: “Калі часам нам складана і цяжка, паверце, гэта ўжо залежыць не ад улады і нават не ад нашага народу. Гэта залежыць ад той сытуацыі, якая сёньня складваецца ў сьвеце, на якую мы сёньня, як незалежная і сувэрэнная Беларусь, у адрозьненьне ад той вялікай савецкай краіны, паўплываць ня можам".

Ускосна кіраўнік Беларусі выказаў сваё стаўленьне і да канфлікту вакол помніка савецкім салдатам ў Эстоніі, заявіўшы: “Мы маем права ганарыцца тым, што ў Беларусі беражліва і паважліва ставяцца да мэмарыяльных комплексаў на месцах бітваў і да тысяч помнікаў у гарадох і вёсках. Гэта гарантыя таго, што чалавеканенавісьніцкая ідэалёгія ніколі ня знойдзе падтрымкі ў нашага народу, у адрозьненьне ад некаторых "дэмакратычных" дзяржаваў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG