Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па справе Дзяніса Дзянісава прызначаны новы сьледчы


Радыё Свабода У сьледства па крымінальнай справе, узбуджанай супраць Дзяніса Дзянісава новы паварот.

Паводле праваабарончага цэнтра “Вясна”, нядаўна прызначаны новы сьледчы Аксана Муравіцкая. Аднак дагэтуль матэрыялы сьледства ёй не перададзены і падрабязнасьці па справе пакуль невядомыя.

Дзяніс Дзянісаў быў адпушчаны 11 красавіка пад заклад са сьледчага ізалятару ў Віцебску.

Нагадаем, што Дзянісу Дзянісаву прад’яўлена абвінавачаньне паводле 342-га артыкулу крымінальнага кодэксу (арганізацыя дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак і супрацьдзейнічаюць уладзе). Справа была ўзбуджана ў кастрычніку мінулага года.

Дзяніса Дзянісава затрымалі летась у Віцебску. Тады група моладзевых актывістаў зь незарэгістраванай арганізацыі “Бунт” спрабавала правесьці апазыцыйную акцыю. Актывісты вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг.

Гл. таксама • Актывіста АГП Дзяніса Дзянісава выпусьцілі пад заклад
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG