Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Малады фронт" падаў дакумэнты на рэгістрацыю


Любоў Лунёва Прадстаўнікі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” падалі сёньня заяву ў Менскае ўпраўленьне юстыцыі на рэгістрацыю.

Маладафронтаўцы спрабуюць зарэгістраваць толькі менскую арганізацыю. Заснавальнікамі выступілі актывісты ад кожнага зь дзевяці раёнаў Менску.

Чатыры разы раней маладафронтаўцы намагаліся зарэгістраваць сваю арганізацыю, але ўлады ім адмаўлялі.

Суд над актывістамі арганізацыі прызначаны на 30 траўня і, калі менскую арганізацыю Маладога фронта зарэгіструюць, гэта паўплывае на судовае рашэньне.

Маладафронтаўцаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.
XS
SM
MD
LG