Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Эстоніі зрабіў заяву з нагоды гадавіны заканчэньня вайны


Радыё Свабода Прэзыдэнт Эстоніі Томас Хэндрык Ільвес, сьпікер парлямэнта Эне Эргма, прэм''ер Андрус Ансіп зрабілі сумесную заяву ў зьвязку з гадавінай заканчэньня другой сусьветнай вайны.

“Для многіх заканчэньне другой сусьветнай вайны азначае перамогу над тыраніяй, і для многіх – замену аднаго гвалтоўнага рэжыму іншым. Але гісторыю не выкладаюць і не вывучаюць на вуліцах. Эстонія ведае, наколькі каштоўнае свабоднае і дэмакратычнае грамадзтва, і тут усе могуць адзначаць свае перамогі, а таксама смуткаваць пра свае страты. Аднак перадумовай гэтага зьяўляецца годнасьць адносна сябе і іншых,” — гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнцітва Эстоніі.

“Эўрапейскі зьвяз, да якога належыць Эстонія, і нарадзіўся дзеля таго, каб ніколі больш не паўтарыўся гвалт паміж дзяржавамі Эўропы, эўрапейцамі, каб нарадзілася цьвёрдая аснова для дабрабыту, стабільнасьці, мірнай будучыні ўсіх краін супольнасьці і іх жыхароў,” — гаворыцца ў сумеснай заяве.

“Гадавіна заканчэньня другой сусьветнай вайны нагадвае нам усім перамогу над адным таталітарным рэжымам. Боль і жахі вайны не пыталіся пра нацыянальнасьць. Гэтыя пакуты закранулі ўсіх, хто быў уцягнуты ў вайну. Пра ўсіх, каго мы згубілі на вайне, мы смуткуем,” — гаворыцца ў заяве кіраўніцтва Эстоніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG