Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ветка: прадпрымальнікі не знайшлі разуменьня ў старшыні выканкаму


Радыё Свабода Сёньня дэлегацыя прадпрымальнікаў зь Веткі (Гомельская вобласьць) мела сустрэчу з старшынём мясцовага райвыканкаму Віктарам Бураковым.

Дробныя бізнэсоўцы выступаюць супраць закрыцьця кірмашу, разьмешчанага на вуліцы Кастрычніцкай побач з аўтобуснай станцый. У абарону кірмашу падпісаліся звыш сямісот жыхароў раёну.

Паводле інфармацыі ўдзельнікаў сустрэчы, Віктар Буракоў пацьвердзіў, што кірмаш будзе зачынены 1 чэрвеня. На яго месцы плянуецца пабудаваць сучасныя гандлёвыя павільёны. Цяперашнія шапікі, якія прадпрымальнікі чатыры гады таму выкуплялі ў мясцовага быткамбінату за 1,3 мільёна рублёў, старшыня выканкаму прапануе перанесьці ў іншае месца, на думку прадпрымальнікаў, не прыдатнае для гандлю.

Нікому зь цяперашніх дробных гандляроў, што працуюць на кірмашы ля аўтавакзалу, не прапанавана ўдзельнічаць у новым праекце мясцовай улады.

Прадпрымальнікі Веткі зьвярнуліся ў рэгіянальны камітэт дзяржкантролю і абласную міліцыю з просьбай разабрацца ў пэрсанальнай зацікаўленасьці раённых чыноўнікаў у закрыцьці існуючага цяпер кірмашу.
XS
SM
MD
LG