Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Драздоўскі: “Становішча інвалідаў штогод пагаршаецца”


Радыё Свабода Адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь Сяргеем Драздоўскім, старшынём беларускай Асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў. Адказы Сяргея Драздоўскага на пытаньні наведнікаў сайту можна прачытаць на старонцы форуму --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx .

Сяргей Драздоўскі нарадзіўся у 1973 годзе ў Менску. Скончыў тэхналягічны ўнівэрсытэт і акадэмію кіраваньня пры адміністрацыі прэзыдэнта па спэцыяльнасьці права. З 2001 году ўзначальвае Асацыяцыю інвалідаў-вазочнікаў.

У інтэрвію "Свабодзе" Сяргей Драздоўскі сказаў: “Мы кожны год праводзім мітынг за правы інвалідаў, супраць дыскрымінацыі. Мы падрыхтавалі зварот да прэзыдэнта, бо ў нашай краіне ўсе рашэньні прымаюцца на ягоным узроўні. Мы зьвяртаемся да яго як да гаранта Канстытуцыі, бо парушаюцца фундамэнтальныя правы інвалідаў – права на працу, на адпачынак, на мэдычнае абслугоўваньне.

Штогод мы дасылаем лісты, а ўзамен атрымліваем адпіскі. Таму мы і вырашылі праехацца па Менску і перадаць наш зварот. Можа, у такім разе вышэйшыя службоўцы прачытаюць наш зварот і зьвернуць на нас увагу”.

Глядзі таксама: Інваліды-вазочнікі везьлі пэтыцыю А.Лукашэнку праз цэнтар Менску
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG