Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Лічба дня: 1.200.000 $ – такі выкуп патрабуюць за беларуску ў Нігерыі</B>


Радыё Свабода Асобы, якія захапілі ў Нігерыі грамадзянку Беларусі Ірыну Экпа-Ума, паведамілі ўладам Нігерыі ўмовы яе вызваленьня.

Шэраг крыніцаў са спасылкай на дарадцу пасольства Расеі ў Нігерыі Віктара Ганчарова інфармуе, што за вызваленьне беларускі запатрабавалі 1 мільён 200 тысячаў даляраў. Паводле расейскага дыплямата, іншых патрабаваньняў пакуль няма.

Ён таксама паведаміў, што са студзеня 2006 году ў Нігерыі былі захопленыя ў закладнікі каля 40 чалавек зь ліку супрацоўнікаў нафтаздабыўных кампаніяў. Сярод закладнікаў былі грамадзяне ЗША, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Францыі і Турцыі.

• Выкрадзеная ў Нігерыі беларуска адчувала небясьпеку
XS
SM
MD
LG