Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўцы намагаюцца зарэгістраваць менскую арганізацыю


Любоў Лунёва, Менск Актывісты “Маладога фронту” правялі ўстаноўчы сход, каб падрыхтаваць дакумэнты на рэгістрацыю менскай гарадзкой арганізацыі. Маладафронтаўцы абралі кіроўныя органы й рэвізійную камісію.



Непаўналетнія сябры арганізацыі, якіх большасьць у “Маладым фронце”, не ўвайшлі ў кіроўныя органы, бо гэта забаронена заканадаўствам.

На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі дыпмісіяў ЗША, Швэцыі, АБСЭ, а таксама вядомыя грамадзкія дзеячы.

У працы сходу ўзялі ўдзел больш за 60 сяброў “Маладога фронту”.

Барыс Гарэцкі папрасіў у прысутных прабачэньня за тое, што сход нагадвае партыйны зьезд. Ён патлумачыў, што парадак рэгістрацыі патрабуе правесьці выбары ў кіроўныя органы, рэвізійную камісію і абраць сяброў управы.

Старшынём менскай гарадзкой арганізацыі “Малады фронт” абралі Зьмітра Хведарука, а ягоным намесьнікам Алега Корбана. Сябрамі ўправы сталі Барыс Гарэцкі, Анастасія Лойка і Кірыл Шымановіч.

Зьміцер Хведарук: “Буду й надалей адстойваць праўду ў Беларусі, для “Маладога фронту” і для моладзі”.
“Я вельмі рады, што мяне абралі старшынём менскай арганізацыі “Маладога фронту”, рады за аказаны мне давер, – сказаў Зьміцер Хведарук. – Буду й надалей адстойваць праўду ў Беларусі, для “Маладога фронту” і для моладзі. Суд прызначылі нам на позьні тэрмін, і мы спадзяемся, што магчымая рэгістрацыя, сёньняшні сход дапамогуць нам у адстойваньні сваіх правоў у судзе напрыканцы траўня”.

Пасьля сходу ад Саюзу беларускіх пісьменьнікаў выступіла Вольга Іпатава. Яна падтрымала маладых людзей і прачытала ім верш. Затым да маладафронтаўцаў са словамі падтрымкі зьвярнуўся Ігар Леднік.

Гэта ня першая спроба зарэгістраваць “Малады фронт”. Усе папярэднія былі беспасьпяховымі.

Барыс Гарэцкі: “Гэта ўжо чацьвертая спроба. Мы спадзяемся, што яна будзе ўдалай і мы нарэшце атрымаем юрыдычны статус”.
“Мы некалькі разоў спрабавалі зарэгістраваць “Малады фронт” у Міністэрстве юстыцыі, – расказаў Барыс Гарэцкі. – Цяпер гэта ўжо чацьвертая спроба. Мы спадзяемся, што яна будзе ўдалай і мы нарэшце атрымаем юрыдычны статус, дзякуючы якому можна не баяцца за крымінальныя справы. Але гэты юрыдычны статус у некаторым пляне можа абмяжоўваць нашу юрыдычную дзейнасьць. Але мы спадзяемся, што ўсё будзе добра”.

Наста Палажанка не ўвайшла ў кіроўныя органы — ёй толькі 16 гадоў. Яна лічыць, што непаўналетнія актывісты “Маладога фронту” будуць і надалей удзельнічаць у грамадзкім жыцьці:

“Ніякі суд, рэпрэсіі й юрыдычныя моманты ня спыняць маёй дзейнасьці. Я знаходжуся толькі ў сьпісе заснавальнікаў, паколькі маю толькі шаснаццаць. Гэта будзе чарговы крок у спробах наладзіць дыялёг паміж дзяржавай і моладзьдзю ў нашай краіне”.

Перад маладафронтаўцамі выступілі таксама Аляксандар Памідораў і Піт Паўлаў.

Менск, 7 траўня 2007. Устаноўчая канфэрэнцыя гарадзкой арганізацыі

 Менск, 7 траўня 2007. Устаноўчая канфэрэнцыя гарадзкой арганізацыі

 Менск, 7 траўня 2007. Устаноўчая канфэрэнцыя гарадзкой арганізацыі

 Менск, 7 траўня 2007. Устаноўчая канфэрэнцыя гарадзкой арганізацыі

• Маладафронтаўцаў будуць судзіць 28 траўня • Маладафронтаўцам пагражаюць адказнасьцю за неданясеньне на сяброў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG