Алег Гівоін, брат зьніклай у мястэчку Порт-Харкорт Ірыны Экпа-Ума, расказаў: сястра жыве ў Нігерыі ад пачатку 1980-х, калі ўзяла шлюб са студэнтам-нігерыйцам. У іх чацьвёра дзяцей, адна з дочак, як колісь і бацька, навучаецца ў Беларускім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэце.
“Працуе яна ў той кампаніі ўжо даўно. Якая дзейнасьць? Пастаўкі для патрэбаў нафтавай кампаніі спэцадзеньня, харчоў ды іншага. А праблемы падпільноўваюць перадусім тых, у каго белая скура. І ўжо ня важна, хто гэты чалавек і які чын мае. Расказвала, што калі ляцела ў Беларусь, проста перад узьлётам перадалі па радыё: 18 чалавек у кавярні атачылі і ўзялі ў палон”, — згадваў брат зьніклай беларускі.
Алега Гівоіна цяпер найбольш турбуе тое, што сястра мае пастаянна прымаць лекі. Ці ёсьць цяпер такая магчымасьць, ён ня ведае:
“Паведамленьняў пра гэта ніякіх. Усе цікавяцца яе лёсам, а вынік пакуль што нулявы. Адна праблема, што чацьвёра дзяцей нічога пра маці ня ведаюць. А другое — яна там зарабіла такую хваробу, як астма. І ці ёсьць у яе там неабходныя лекі на той момант, калі ёй будзе цяжка, гэта ужо вялікае пытаньне”.
За апошні час у Нігерыі захапілі 29 замежных спэцыялістаў. Асноўнае патрабаваньне — выкуп.
Эканаміст Станіслаў Гусак, які ў 1980-х у складзе групы савецкіх спэцыялістаў тры гады адпрацаваў у Нігерыі на пабудове мэталюргічнага камбінату, кажа: для многіх нігерыйцаў гэта звыклы спосаб існаваньня.
Таму краіна як такая, прабачце за выснову, дзікая. І гэтаму працэсу я не зьдзіўляюся. Рэжым там амаль увесь час вайсковы. І два разы на год зьмяняецца ўлада — то адзін генэрал прыйдзе, то другі. Адным словам, краіна вельмі няпростая”.
Пытаньнямі вызваленьня грамадзянкі Беларусі займаецца амбасада Расеі ў Лягасе — беларускага дыппрадстаўнцтва ў Нігерыі няма. Сёньня там паведамілі, што дасланы запыт у праваахоўчыя органы Нігерыі, аднак пакуль што ніводная групоўка не ўзяла на сябе адказнасьці за захоп Ірыны Экпа-Ума.
Алег Гівоін: “Праблемы падпільноўваюць перадусім тых, у каго белая скура. І ўжо ня важна, хто гэты чалавек і які чын мае”.
Апошні раз Ірына тэлефанавала брату 4 траўня, напярэдадні зьнікненьня, а ў Менск прыяжджала пры канцы мінулага году на пахаваньне бацькі. Брату скардзілася: нягледзячы на цікавую працу, даводзіцца моцна рызыкаваць.“Працуе яна ў той кампаніі ўжо даўно. Якая дзейнасьць? Пастаўкі для патрэбаў нафтавай кампаніі спэцадзеньня, харчоў ды іншага. А праблемы падпільноўваюць перадусім тых, у каго белая скура. І ўжо ня важна, хто гэты чалавек і які чын мае. Расказвала, што калі ляцела ў Беларусь, проста перад узьлётам перадалі па радыё: 18 чалавек у кавярні атачылі і ўзялі ў палон”, — згадваў брат зьніклай беларускі.
Алега Гівоіна цяпер найбольш турбуе тое, што сястра мае пастаянна прымаць лекі. Ці ёсьць цяпер такая магчымасьць, ён ня ведае:
“Паведамленьняў пра гэта ніякіх. Усе цікавяцца яе лёсам, а вынік пакуль што нулявы. Адна праблема, што чацьвёра дзяцей нічога пра маці ня ведаюць. А другое — яна там зарабіла такую хваробу, як астма. І ці ёсьць у яе там неабходныя лекі на той момант, калі ёй будзе цяжка, гэта ужо вялікае пытаньне”.
За апошні час у Нігерыі захапілі 29 замежных спэцыялістаў. Асноўнае патрабаваньне — выкуп.
Эканаміст Станіслаў Гусак, які ў 1980-х у складзе групы савецкіх спэцыялістаў тры гады адпрацаваў у Нігерыі на пабудове мэталюргічнага камбінату, кажа: для многіх нігерыйцаў гэта звыклы спосаб існаваньня.
Станіслаў Гусак: “Краіна дзікая. Рэжым там амаль увесь час вайсковы. І два разы на год зьмяняецца ўлада”.
“Увогуле, бандытызм там найвышэйшы, — расказвае Гусак. — Наша прадстаўніцтва ў порце Вары, тады яшчэ савецкае, два-тры разы на год стабільна рабавалася. Былі выпадкі, калі людзей забівалі. З намі працавалі немцы, дык вось неяк спынілі машыну, якой ехалі два спэцыялісты зь Нямеччыны, абрабавалі, а потым забілі. Таму краіна як такая, прабачце за выснову, дзікая. І гэтаму працэсу я не зьдзіўляюся. Рэжым там амаль увесь час вайсковы. І два разы на год зьмяняецца ўлада — то адзін генэрал прыйдзе, то другі. Адным словам, краіна вельмі няпростая”.
Пытаньнямі вызваленьня грамадзянкі Беларусі займаецца амбасада Расеі ў Лягасе — беларускага дыппрадстаўнцтва ў Нігерыі няма. Сёньня там паведамілі, што дасланы запыт у праваахоўчыя органы Нігерыі, аднак пакуль што ніводная групоўка не ўзяла на сябе адказнасьці за захоп Ірыны Экпа-Ума.
Пазбавіўшыся статусу брытанскай калёніі ў 1960 годзе, Нігерыя часта сутыкаецца з грамадзянскімі канфліктамі. Так, арганізацыя “Рух за вызваленьне дэльты Нігеру” вядзе баявыя дзеяньні супраць урадавых сілаў і замежных нафтавых кампаніяў, патрабуючы незалежнасьці рэгіёну. Рэгулярна прыходзяць паведамленьні пра напады на нафтапромыслы, плятформы й нават танкеры. Галоўныя мішэні пры гэтым — транснацыянальныя кампаніі “Shell”, “Eхxon Mobil”, “Total”, “Chevron Texaco”.